

 Бэнэдыкт XVI узначаліў 7 кастрычніка
раніцай на плошчы перад ватыканскай базылікай св. Імшу на распачацце Сінода
Біскупаў па новай евангелізацыі. Яна была спалучана з абвяшчэнне Доктарамі
Касцёла св. Яна Авільскага і св. Хільдэгарды з Бінгена. У сваёй гаміліі Пантыфік
адзначыў, што тэматыка сёлетняга Сіноду адпавядае “праграмнай лініі” Каталіцкага
Касцёла і ўсіх яго членаў: супольнасцяў, сем’яў, інстытутаў, і нават выходзіць
далёка за яго межы, сведчаннем чаму з’яўляецца прысутнасць на асамблеі
прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў. Бэнэдыкт XVI звярнуўся
да зместу нядзельнай Літургіі слова і падкрэсліў, што яна закранае дзве асноўныя
тэмы: стаўленне да сужэнства і да Езуса Хрыста. “Цэнтральным пунктам і
канчатковай мэтай евангелізацыі ў любых месцы і часе, з’яўляецца ...»
 |