terça-feira, 25 de dezembro de 2012
Папа: насычаная праграма на Божае Нараджэнне і Новы год
Вігілійная св. Імша на Божае Нараджэнне 24 снежня ў 22.00 і ўрачыстае благаслаўлене “Urbi et orbi” (Гораду і свету) у аўторак днём, гэта асноўныя моманты святочных дзён для Папы ў Ватыкане. Сёлета Бэнэдыкта XVI чакае такая ж шырокая праграма літургічных мерапрыемстваў, як і ў папярэднія гады. Вігілійная св. Імша, якая доўжыцца больш за дзве гадзіны, была перанесена з поўначы на 22.00, каб 85-гадовы Пантыфік меў больш часу на адпачынак да святочнага благаслаўлення “Urbi et orbi” у першы дзень Божага Нараджэння. Перад ім Бэнэдыкт XVI традыцыйна звернецца з заклікам да міру і справядлівасці ў крызісных рэгіёнах свету і прамовіць святочныя віншаванні на дзясятках моваў. Перад святочным набажэнствам на заканчэнне году, якое Бэнэдыкт XVI узначаліць 31 снежня ў 17.00, сёлета Папу чакае яшчэ ...»