Бэнэдыкт ХVI: Бог не з’яўляецца абмежаваннем нашай свабоды




13 студзеня Бэнэдыкт ХVI
падчас св. Імшы цэлебраванай ў Сіксцінскай капэле удзяліў сакрамэнт Святога
хросту 20 дзецям. Традыцыйна ў нядзелю Хросту Пана Святы Айцец прымае да Касцёла
дзяцей, працаўнікоў ватыканскіх устаноў. У гаміліі Папа сказаў,што гэтыя дзеці
праз Сакрамэнт хросту будуць на заўсёды і глыбока аб’яднаныя з Езусам, у
таямніцы Яго смерці, якая з’яўляецца крыніцай жыцця, і будуць удзельнічаць у Яго
ўваскрэсеньні, і такім чынам адродзяцца да новага жыцця. Звяртаючыся да бацькоў
дзяцей Пантыфік сказаў, што “шлях веры, які пачынаюць сёння іх дзяці ёсць
заснаваны на ўпэўненасці і досведзе, што няма нічога большага ад таго, чым
пазнаць Хрыста і казаць іншым аб нашым сяброўстве з Ім; толькі ў гэтым
сяброўстве сапраўды можна адкрыць вялікі патэнцыял чалавека, і мы можам зазнаць
тое, што прыгожае і што робіць нас свабоднымі”....