segunda-feira, 20 de maio de 2013
Францішак: пакорная і адважная малітва чыніць цуды
“Мужная, пакорная і моцная малітва чыніць цуды”, - сказаў папа Францішак 20 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі у Доме св. Марты. У сваёй гаміліі Пантыфік паразважаў над евангельскім фрагментам у якім гаворка ішла пра няздольнасць вучняў Хрыста аздаравіць хлопца апанавана духам нематы. Езус быў занепакоены нявер’ем апосталаў, а бацьку хварога сказаў: “усё магчыма для таго, хто верыць”. “Але адкуль гэта нявер’е?”, - спытаў Папа і адразу назваў яго прычыну: “думаю, што менавіта ад сэрца, якое не адкрываецца, закрытага сэрца, якое хоча мець усё пад сваім кантролем”. Пантыфік нагадаў, што сам Езус у дадзеным кантэксце звяртаў увагу на важнасць малітвы, якая дапамагае чыніць цуды. “Малітва, у якой просім аб цудзе, аб незвычайнай з’яве – павінна быць малітвай, якая ахоплівае, якая ахоплівае на ...»