domingo, 19 de maio de 2013
Папа перад “Regina Caeli” падзякаваў свецкім рухам за прысутнасць у святкаваннях Пяцідзесятніцы
19 мая, перад малітвай “Regina Caeli”, Папа падзякаваў прадстаўнікам свецкіх рухаў, новых супольнасцяў, асацыяцый і аб'яднанняў за перажыванне нанава Спаслання Духа Святога, свята якое пачалося 18 мая малітоўным чуваннем. Пантыфік таксама нагадаў жыхароў італьянскага рэгіёну Эмілія- Раманья, якія год таму пацярпелі ад землятрасу, а таксама добраахвотнікаў, якія клапоцяцца пра людзей хворых на рака. “Дарагія браты і сёстры- прывітаў Папа вернікаў прысутных на плошчы св. Пятра- падыходзіць да канца гэтае свята веры, якое пачалося ўчора малітоўным чуваннем і завершылася Эўхарыстыяй сёння раніцай. Гэта новае Спасланне Духа Святога, якое ператварыла плошчу св.Пятра ў Вячэрнік пад адкрытым небам. Мы нанава перажывалі досвед раняшняга Касцёла, аб'яднаўшыся на малітве з Марыяй, Маці Езуса. (Дзе ...»