domingo, 7 de outubro de 2012

Бэнэдыкт XVI на распачацце Сіноду: няма новай евангелізацыі без пакаяння



RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI узначаліў 7 кастрычніка раніцай на плошчы перад ватыканскай базылікай св. Імшу на распачацце Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі. Яна была спалучана з абвяшчэнне Доктарамі Касцёла св. Яна Авільскага і св. Хільдэгарды з Бінгена. У сваёй гаміліі Пантыфік адзначыў, што тэматыка сёлетняга Сіноду адпавядае “праграмнай лініі” Каталіцкага Касцёла і ўсіх яго членаў: супольнасцяў, сем’яў, інстытутаў, і нават выходзіць далёка за яго межы, сведчаннем чаму з’яўляецца прысутнасць на асамблеі прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў. Бэнэдыкт XVI звярнуўся да зместу нядзельнай Літургіі слова і падкрэсліў, што яна закранае дзве асноўныя тэмы: стаўленне да сужэнства і да Езуса Хрыста. “Цэнтральным пунктам і канчатковай мэтай евангелізацыі ў любых месцы і часе, з’яўляецца ...»