quarta-feira, 17 de outubro de 2012

Бэнэдыкт XVI: сёння існуе рызыка пабудовы рэлігій па прынцыпу “зрабі сам”



RealAudioMP3 Падчас агульнай аўдыенцыі 17 кастрычніка Бэнэдыкт XVI пачаў новы цыкл катэхез, прымеркаваных да Года веры. Ён прапанаваў вернікам сваю дапамогу ў тым, каб глыбей пазнаёміцца з галоўнымі праўдамі веры, пашырыць веды аб Богу, чалавеку, Касцёле, усёй “грамадскай і касмічнай рэальнасці”, разважаючы над словамі Апостальскага Сімвалу Веры. Святы Айцец дадаў, што жыццё вернікаў не павінна быць адарваным ад праўдаў веры, яно павінна адзначацца навяртаннем, якое дасць пачатак такой веры, якая ахопіць усе сферы жыцця. Вера – гэта не сустрэча з ідэяй ці “жыццёвым праектам”, але з “жывой Асобай, якая глыбока перамяняе нас саміх, адкрываючы нашу ідэнтычнасць дзяцей Божых”, - нагадаў Папа. “Сустрэча з Хрыстом абнаўляе нашы чалавечыя адносіны, скіроўваючы іх, дзень за днём, да большай салідарнасці і ...»